Вiртуальны кабiнет

беларускай мовы i лiтаратуры

 

 

 

 

  Спроба пяра 

  Вершы , прысвечаныя роднай мове, напісалі вучні 5-х класаў 

  Ты мой сябар і дарадца!
Да цябе іду дазнацца.
Ты пра ўсё цікава скажаш
І малюнкі мне пакажаш.
З табою добра сябраваць,
Кніга, я люблю цябе чытаць!
                           Вучаніца 5  “А” класа Слюсар Ангеліна
     
      Мая родная мова,
я люблю тваё кожнае слова,
яно так салодка гучыць,
як бубеньчык звініць!
                      Вучаніца 5  “А” класа Кашо Аляксандра
 
  Беларусь – мая Радзіма,
родны кут, буслоў краіна.
Для беларусаў ты адзіна.
Табою я ганаруся
і заўсёды да цябе імкнуся!
                           Вучань 5  “В” класа Манкевіч Уладзімір
     
      Беларусь – мая Радзіма,
я люблю цябе, краіна!
Для мяне ты чараўніца
і найлепшая сястрыца.  
                          Вучаніца 5  “В” класа Фельдман Дар’я
 
  Беларусь – мая Радзіма,
ты славутая краіна,
такая чароўная
і заўсёды свабодная,
цябе праславіць
я клянуся,
я табою ганаруся!
                          Вучань 5  “В” класа Лескавец Павел
     
      Беларусь – мая Радзіма,
любімая мая краіна
чароўная і непаўторная,
сардэчна ў любові табе прызнаюся,
заўсёды з табою быць я імкнуся.
                              Вучань 5  “Г” класа Леўшукоў Дзіма
 
  Беларусь – мая Радзіма,
ты прыгожая краіна,
ты чароўная мая,
ты свабодная зямля.
Я любіць цябе імкнуся,
і табой я ганаруся.
                          Вучань 5  “В” класа Дзятлаў Данііл
     
      Беларусь – мая найлепшая Радзіма,
Мая Бацькаўшчына, Айчына,
А якая пявучая наша мова
і гучыць беларускае слова!!!
           Вучаніца 5  “Г” класа Крыжаноўская Дарына
 
         

 

 
 

 

Copyright © Kivi-X, 2007

ГУО "Гимназия №2 г.Могилева"